Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
18.05.2022
У год 77-годдзя Вялікай Перамогі вельмі важна ўзгадаць пра нашага земляка, ураджэнца вёскі Шыці Пятра Касцюкевіча.
Пётр Пятровіч - чалавек дзіўнай біяграфіі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, беларускі партызан-разведчык, мастак і паэт. Выстава, адкрыццё якой адбылося напярэдадні 9 мая, прайшла ў Віцебску ў выставачнай зале «Залатое кальцо».
У экспазіцыі прадстаўлены 60 работ графікі, жывапісу, мініяцюры, а таксама малюнкі нашага земляка з франтавых нататнікаў, нацюрморты, аўтарскія вершы і вершы любімых паэтаў.
Прэзентавалі выставу вучні ДУА «Вялікасельскі дзіцячы сад — базавая школа». Дзеці расказалі гасцям мерапрыемства аб біяграфіі Пятра Касцюкевіча, яго дзяцінстве і, вядома, аб творчых работах мастака, зачыталі аўтарскія вершы. На выставе прысутнічала краязнаўца Ада Элеўна Райчонак.
Усе працы Пятра Пятровіча раскрываюць прыгажосць і веліч роднай зямлі. Сюжэты для карцін - непатрабавальныя, будзённыя. Але гэтае «звычайнае» і «штодзённае» апаэтызавана і асвечана любоўю мастака-самавучкі да роднай зямлі і прыроды. Выстава паэтычная, прасякнута добрымі пачуццямі да сваёй радзімы, якія памножаны на працавітасць, любоў і, безумоўна, талент.
Алена АНАНІЧ.