Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.07.2021
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Д.М. Ламака ўручыў ордэн Маці шаркоўчанцы Кацярыне Буко.
«Быць мамай пецярых дзяцей не цяжэй, чым выхоўваць дваіх ці траіх.
Пасля нараджэння першага дзіцяці - разумееш, да чаго рыхтавацца, а пасля другога ўжо дакладна не можа быць нечаканасцяў, - кажа маладая шматдзетная мама. - Мне не ў цяжар клапаціцца пра сям'ю. Гэта велізарная радасць. Не магу ўявіць, што кагосці з маіх дзяцей магло б не быць. Калі б вярнуцца на 11 гадоў назад, абрала б для сябе той самы шлях.
Мы - шчаслівая сям'я. Я рада, што ў мяне шмат дзетак і мы ўсе як адно цэлае».
Алена Ананіч.