Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
22.07.2021
У сувязі з правядзеннем спартыўна-музычнага фэсту «Viva Braslav Open Air» у Браславе ўводзіцца часовае абмежаванне руху транспартных сродкаў:
- з 8 гадзін 22 ліпеня да 7 гадзін 23 ліпеня - па вуліцы Гагарына ад перасячэння вуліц Гагарына і Булойчыка да перасячэння вуліцы Гагарына і унутрыгаспадарчых дарог нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры»;
- з 7 гадзін 23 ліпеня да 16 гадзін 25 ліпеня - па вуліцы Гагарына ад скрыжавання да дыягнастычнай станцыі УП «Белтэхагляд» да вёскі Красносельцы Браслаўскага раёна; вуліцы Булойчыка ад скрыжавання з вуліцай Савецкай да скрыжавання з вуліцай Гагарына; вуліцы Ленінскай ад скрыжавання з вуліцай Савецкая да скрыжавання з вуліцай Булойчыка.
Таксама з 7 гадзін 22 ліпеня да 16 гадзін 25 ліпеня будуць зачынены стаянкі аўтатранспартных сродкаў ля малой архітэктурнай формы «Рыбка» і насупраць кафэ «Сузор'е». Паркоўка для транспартных сродкаў у дні фестывалю будзе арганізавана пры ўездзе ў горад з боку в.Краснасельцы і на тэрыторыі дыягнастычнай станцыі УП «Белтэхагляд» на вул. Ленінскай.
Звяртаем увагу на неабходнасць загадзя планаваць маршрут свайго руху.