Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.12.2021
life:) працягвае развіваць сетку 4G у Віцебскай вобласці. Толькі за апошні год базавых станцый на Віцебшчыне стала больш у два разы. Дзякуючы паляпшэнням жыхары вобласці сталі прыкметна часцей карыстацца мабільным інтэрнэтам. Напрыклад, у Шаркаўшчынскім раёне ўсяго за год, з лістапада 2020 г. да лістапада 2021 г., мабільны трафік у 4G life:) вырас на 53%.
Мабільны аператар назваў самую «інтэрнэтную» кропку ў Шаркаўшчынскім раёне. Аказалася, што найбольш «пампуючых» у самой Шаркаўшчыне. Там у раёне перасячэння вуліц Рабочай і М.Горкага знаходзіцца базавая станцыя з рэкорднай колькасцю трафіку.
Шаркаўшчынскi раён закранулі істотныя паляпшэнні. Там базавых станцый стала больш у чатыры разы. На 72% павялічылася і зона 4G-пакрыцця - цяпер высакахуткасны інтэрнэт даступны для 99% жыхароў раёна.
Новыя базавыя станцыі працуюць на частаце 800 Мгц. Гэта дазваляе быць анлайн нават у аддаленых кутках сельскай мясцовасці, заставацца на сувязі за горадам, карыстацца 4G унутры забудоў.
Шаркаўшчынскі раён - не адзіны, дзе аператар палепшыў сетка 4G. Трафік вырас па ўсёй Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў суседніх з Шаркаўшчынскім раёнах: на 115% у Браслаўскім, на 51% у Глыбоцкім, на 14% у Браслаўскім Міёрскім і на 64% у Пастаўскім.
Усяго ў 2021 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці пашырэнне сеткі 4G для абанентаў life:) зроблена за кошт запуску ў эфір каля 280 новых базавых станцый. Праект кампанія рэалізуе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud.