predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчынскім раёне праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках комплексу дадатковых мер па папярэджанні супрацьпраўных паводзін грамадзян

13.08.2021

У Шаркаўшчынскім раёне праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў рамках комплексу дадатковых мер па папярэджанні супрацьпраўных паводзін грамадзян

12 жніўня ў рамках комплексу дадатковых мер па папярэджанні супрацьпраўных паводзін грамадзян у аддзяленні міліцыі Шаркаўшчынскага РАУС адбылося пашыранае выхаваўчае прафілактычнае мерапрыемства. У ім прынялі ўдзел памочнік пракурора Шаркаўшчынскага раёна Міхаіл Кучэрын, намеснік начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Іван Балай, настаяцель Свята-Успенскай царквы, протаіерэй Пётр Бараноўскі, урач-псіхіятр-нарколаг Шаркаўшчынскай ЦРБ Карына Галай, а таксама спецыялісты аддзела па адукацыі райвыканкама і тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна.

Прафілактычнае мерапрыемства праводзілася з грамадзянамі, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС. У тым ліку з непрацуючымі грамадзянамі, якія маюць парушэнні правапарадку і ўмовы адбыцця пакарання, злоўжываюць спіртнымі напоямі, асуджанымі да пакаранняў у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Мэты мерапрыемства - фарміраванне маральных каштоўнасцяў, веры ў духоўныя ідэалы і станоўчую жыццёвую перспектыву, пераадоленне асуджанымі амаральных інстынктаў і звычак, развіццё маральных пачуццяў, самасвядомасці і самакантролю, уменняў разумець перажыванні і ўчынкі іншых людзей, фарміраванне здаровага ладу жыцця, растлумачэнне парадку і ўмоў накіравання ў ЛПП. Абмяркоўваліся і іншыя праблемныя пытанні.

У канцы мерапрыемства быў прадэманстраваны відэафільм «Алкаголь - скрыты вораг».

Алена Ананіч.