Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
17.02.2021
У Шаркаўшчынскай ЦРБ пачалі праводзіць вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19 вакцынай «Гам-КОВИД-Вак» (гандлёвая назва - «Спадарожнік V») вытворчасці Расійскай Федэрацыі. Першымі атрымалі прышчэпкі медыцынскія работнікі. Вакцынацыя бясплатная, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Неабходна адзначыць, што дадзеная працэдура складаецца з двух ін'екцый з інтэрвалам у тры тыдні (21 дзень) - спачатку кампанентам I, потым кампанентам II, якія дазволяць сфармаваць паўнавартасную абарону ад захворвання.
Ва ўстановах аховы здароўя створаны ўмовы для захоўвання вакцыны, вылучаны кабінет для вакцынацыі і памяшканне для адпачынку. Вельмі важна пасля ўвядзення вакцыны каля 30 хвілін знаходзіцца пад наглядам лекара.
Перад увядзеннем вакцыны абавязковы агляд, які ў гэты раз праводзіла лекар агульнай практыкі Наталля Міхайлава. Спачатку яна азнаёміла з памяткай, пацікавілася здароўем, змерала тэмпературу і, калі усё было ў парадку, медработнікі праходзілі да медыцынскай сястры Наталлі Талкач, якая калола першы кампанент вакцыны. У першы дзень прышчапіліся парадку 10 медработнікаў. У ліку першых - галоўны лекар Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Стома.
Пасля працэдуры ён правёў сход сярод медперсаналу, на якім акцэнтаваў увагу на хуткім і эфектыўным спосабе супрацьстаяць вірусу - вакцынацыі, якая будзе спрыяць больш хуткаму з'яўленню ў насельніцтва калектыўнага імунітэту. Затым Станіслаў Тадэвушавіч коратка распавёў пра тое, пра што ішла гаворка на шостым Усебеларускім народным сходзе, у рабоце якога ён удзельнічаў у якасці дэлегата ад Шаркаўшчынскага раёна.
Алена Ананіч.