predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчыне з'явілася Алея міру і стварэння

23.05.2023

У Шаркаўшчыне з'явілася Алея міру і стварэння

У Год міру і стварэння ў Шаркаўшчыне працягваюцца добрыя справы і добрыя традыцыі. Сёння па ініцыятыве раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, выхаванцаў нядзельнай школы царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пад кіраўніцтвам святара Пятра Бараноўскага, а таксама навучэнцаў 6 класа СШ № 1 гарпасёлка былі высаджаны 30 саджанцаў ліп і ясеня.

Актыўныя і неабыякавыя жыхары гарадскога пасёлка сабраліся на вуліцы Вадап'янава (паблізу гарадскога пляжу), каб зрабіць добрую справу і ўпрыгожыць родны гарпасёлак. Атрымалася выдатная алея, якая ўпрыгожыла вуліцу. Тэхналогію пасадкі імкнуліся выконваць. Напрыканцы працы кожнаму саджанцу забяспечылі паліў. Цяпер галоўнае, каб дрэвы прыняліся.

— Усе ўдзельнічаюць з радасцю, хочам паказаць маладому пакаленню, што трэба клапаціцца аб роднай зямлі. У Год міру і стварэння стараемся дапамагаць раёну, гораду і ўсёй нашай цудоўнай краіне. Бо беларусы цэняць мiр, стварэнне і гатовы працаваць на карысць сваёй Радзімы. Мы патрыёты сваёй зямлі і ўпрыгожваем яе справамі  - адзначыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Раманоўскі.

— Хочацца, каб гэтая але стала добрым працягам укладу ў азеляненне нашай малой радзімы, - дадала галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Надзея Віршута.

Алена АНАНІЧ, фота аўтара.