Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.01.2024
Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна ў асобе старшыні райвыканкама Дзмітрыя Міхайлавіча Ламака, старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Серафімавіча Шпеца сустрэлася са старшынёй Смаленскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці» Сяргеем Расціслававічам Крыўко і старшынёй Смаленскага Рэгіянальнага грамадскага руху развіцця інстытутаў грамадзянскай супольнасці «ЗЕМЛЯКІ» Станіславам Мікалаевічам Кашырыным. На праведзенай сустрэчы ў раённым Цэнтры рамёстваў за круглым сталом абмяркоўваліся вынікі пяцігадовага супрацоўніцтва паміж Шаркаўшчынскім раёнам і Смаленскай рэгіянальнай ГА «Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці».