predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчыне з 31 мая адкрыты рух па новым мосце

31.05.2024

У Шаркаўшчыне з 31 мая адкрыты рух па новым мосце

У Шаркаўшчыне адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця пасля правядзення капітальнага рамонту маста праз раку Янка. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў, намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве КУП "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама" Дзмітрый Кліменцьеў, дырэктар філіяла мостабудаўнічага ўпраўлення № 5 ААТ "Мостабуд" горада Віцебска Дзмітрый Аўсянікаў.

Дзмітрый Ламака павіншаваў шаркаўчан з доўгачаканым момантам - адкрыццём маста, капітальны рамонт якога пачаўся ў ліпені 2023 года. І зараз жыхары і госці Шаркаўшчынскага раёна атрымалі новы, сучасны мост. Старшыня райвыканкама падзякаваў будаўнікам і дарожнікаў, уручыў ім граматы і падзякі.

Права першым праехаць па новым мосце падалі ганароваму дарожнаму работніку БССР Мікалаю Касару. Далей па мосце прайшлі і праехалі на веласіпедах лепшыя прадстаўнікі маладога пакалення.