predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчыне прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян

29.02.2024

У Шаркаўшчыне прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян

У ДСУ-26 прайшоў прафсаюзны прававы прыём грамадзян. Яго правёў прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Сяргей Яско. У ім таксама прынялі ўдзел пракурор раёна Максім Лаўданскі і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін.

Тэмай прававой асветы грамадзян сталі новаўвядзенні Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2024 года. Падрабязна разгледжаны змены, накіраваныя на ўзмацненне сацыяльна-працоўных гарантый работнікаў, пашырэнне магчымасцей выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у рэгуляванні працоўных адносін, карэкціроўку норм па пытаннях працоўнага часу, прадастаўлення працоўных і сацыяльных водпускаў і рэгуляванне іншых пытанняў з улікам правапрымяняльнай практыкі. У падчас вывучэння гэтай актуальнай тэмы ўзнік жывы дыялог, абумоўлены непадробнай цікавасцю ў калектыве да ўносімых змен у заканадаўства аб працы.

На тэму «Расследаванні крымінальнай справы пра генацыд беларускага народа» выступіў Максім Лаўданскі.

За прававой дапамогай звярнуліся 2 чалавекi. Пытанні былі зададзены па тэматыцы практычнага прымянення новых норм заканадаўства.

Кожны жадаючы меў магчымасць напрамую пагутарыць з прававым інспектарам працы, задаць яму цікавячыя пытанні і атрымаць кваліфікаваную кансультацыю.

Алена АНАНІЧ http://www.klich.by/?p=129933