Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
15.02.2022
15 лютага ў Шаркаўшчыне прайшоў мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 33-й гадавіне вываду войскаў з Афганістана.
У памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам сабраліся кіраўніцтва раёна, ветэраны-афганцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый «Беларускі саюз жанчын», «БРСМ», «Беларускі саюз афіцэраў», РГА «Белая Русь», навучэнцы школ г.п.Шаркаўшчына.
Перад прысутнымі на мітынгу выступілі Ламака Д.М., старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, Вазміцель І.К., дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Валашчук В.А., благачынны Шаркаўшчынскай царкоўнай акругі, Пугачоў Я.В., ксёндз-дэкан, Пратас В.С., старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Аўганістане».
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшыххвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да памятнага знака.