predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчыне прайшло раённае мнагабор'е «Здароўе - ГФАК»

22.05.2023

У Шаркаўшчыне прайшло раённае мнагабор'е «Здароўе - ГФАК»

Раённыя спаборніцтвы па мнагабор'i «Здароўе - ГФАК» сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў нашага раёна прайшлі  на стадыёне сярэдняй школы №1 гарпасёлка.

Гэта мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным у нашым раёне, заклікана павысіць імідж здаровага ладу жыцця ў калектывах, эфектыўнасць фізічнага выхавання, актывізаваць фізкультурна-аздараўленчую работу з насельніцтвам раёна.

У пачатку мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі павітаў удзельнікаў і пажадаў аматарам актыўнага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту ўдалых стартаў, годных перамог і дасягненняў.

Галоўны суддзя Наталля Арэшкава патлумачыла правілы і ўмовы спаборніцтваў і прадставіла судзейскую калегію. Пасля гэтага быў дадзены старт святу здароўя.

У агульным камандным заліку аб'яднаная каманда «КДБ» (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі + Шаркаўшчынскі РДС+ ААБ «Беларусбанк»)  набрала 116,9 бала і заняла 3-е месца. На рахунку каманды «Саюз» (СШ№1 + УКП ЖКГ) 120,5 бала і 2-е месца. Пераможцам стала, набраўшы 130,1 бала, каманда «Шык» ( РВК + Шаркаўшчынскі раённы цэнтр для забеспячэння + РЦГЭ).

Прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны адпаведнымі дыпломамі, а пераможцы атрымалі кубкі і грашовую прэмію. Акрамя таго, лепшым спартсменам раёна, якія выканалі нормы ГПА ўручаны нагрудны значок і пасведчанне «Фізкультурніка Беларусі». Таксама ў рамках круглагадовай спартакіяды па фізічнай культуры і спорту былі адзначаны граматамі працоўныя калектывы раёна.

Алена АНАНІЧ, фота аўтара.