predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчыне прайшла інфармацыйна-прафілактычная акцыя «COVID-патруль»

26.10.2021

У Шаркаўшчыне прайшла інфармацыйна-прафілактычная акцыя «COVID-патруль»

25 кастрычніка ў гарпасёлку прайшла інфармацыйна-прафілактычная акцыя «COVID-патруль».

Яе правялі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, валанцёры атрада «Добрае сэрца». Валанцёры БРСМ Аксана Міронава і Валерыя Мяцеліца наведалі месцы масавага знаходжання людзей і нагадалі жыхарам гарпасёлка аб мерах прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. Удзельнікі акцыі таксама распаўсюдзілі інфармацыйныя ўлёткі, распавялі пра тое, што вакцынацыя - гэта надзейны спосаб абароны ад COVID-19.

— Нашы актывісты праводзяць вельмі важную і патрэбную інфармацыйную працу, - кажа першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская, — нагадваючы шаркаўчанам аб захаванні масачнага рэжыму і сацыяльным дыстанцыяванні, а таксама іншых неабходных санітарна-эпідэміялагічных мерах супраць распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, а таксама расказваючы пра важнасць вакцынацыі. Дадзеная акцыя будзе праводзіцца і надалей.

Алена АНАНІЧ