У сувязі з надыходам вясенне-летняга сезона ў краіне пачынаюцца кірмашы. І Шаркаўшчынскі раён не выключэнне. У райцэнтры штотыдзень будуць праводзіцца кірмашы па продажы садова-агароднага інвентара, насеннай бульбы, пасадачнага матэрыялу пладова-ягадных культур, мінеральных угнаенняў, будматэрыялаў і іншых груп тавараў. 1 мая будзе праводзіцца перадвелікодны кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў, прадукцыі грамадскага харчавання. 9 мая будзе арганізавана гандлёвае абслугоўванне ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Кірмашы будуць праходзіць у традыцыйным месцы - на рынку па вул. Краснадворскай і аўтамабільнай стаянцы ўздоўж чыгуначных шляхоў па вул. Вакзальная. Запрашаем шаркаўчан і гасцей гарпасёлка за пакупкамі!