predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчыне адбылося пасяджэнне рабочага штаба па падрыхтоўцы да абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023»

25.08.2023

У Шаркаўшчыне адбылося пасяджэнне рабочага штаба па падрыхтоўцы да абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023»

Пасяджэнне штаба праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Уладзіміравіча Цярэнцьева.

Была заслухана інфармацыя аб ходзе правядзення свята, якое запланавана на 29 верасня. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі асноўныя моманты па арганізацыі маючага адбыцца фестывалю-кірмашу. У прыватнасці, было вызначана месца размяшчэння ўсіх лакацый на плошчах і вуліцах гарадскога пасёлка. У чарговы раз размова ішла аб далейшым добраўпарадкаванні раённага цэнтра.

Далей старшыня абласнога Савета дэпутатаў разам з кіраўніцтвам раёна на месцы азнаёміўся з ходам падрыхтоўчых работ, даў канкрэтныя заўвагі і абазначыў тэрмін іх выпраўлення.