predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У Шаркаўшчыне адбыўся дабрачынны ранішнік

30.12.2024

У Шаркаўшчыне адбыўся дабрачынны ранішнік

Навагодняга свята, якое стала кульмінацыяй раённай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», чакалі з нецярпеннем 75 дзяцей. На дабрачынны ранішнік "Навагоднія прыгоды ёлкі" ў раённы цэнтр культуры былі запрошаны дзеці-інваліды, сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных, замяшчальных сем'ях, дзеці, якія знаходзяцца ў раённым сацыяльна-педагагічным

Святочнае мерапрыемства запомнілася яркім тэатралізаваным прадстаўленнем. Запальныя танцы, вясёлыя песні, конкурсы і карагоды з любімымі навагоднімі персанажамі пагрузілі дзяцей у атмасферу чараўніцтва. Радасць свята з юнымі жыхарамі нашага рэгіёна падзялілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, яго намеснік Юрый Васілеўскі, прадстаўнікі аддзела па адукацыі райвыканкама і сектара культуры. Дзмітрый Міхайлавіч пажадаў усім добра правесці зімовыя святы і школьныя канікулы. А яшчэ заўважыў, што пад якім бы знакам ні праходзіў чарговы год, любы з іх заўсёды будзе адзначаны, перш за ўсё, клопатам пра нашых дзяцей. У завяршэнне мерапрыемства Дзмітрый Ламака выканаў прыемную місію-уручыў дзецям салодкія падарункі.