predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы - дзецям» падарункі і віншаванні з надыходзячым Новым годам прымалі шэсць шматдзетных сем'яў раёна

27.12.2022

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы - дзецям» падарункі і віншаванні з надыходзячым Новым годам прымалі шэсць шматдзетных сем'яў раёна

27 снежня ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы - дзецям» падарункі і віншаванні з надыходзячым Новым годам прымалі шэсць шматдзетных сем'яў раёна.

Прыемную місію выканалі старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін і часова выконваючы абавязкі старшыні Iодскага сельскага Савета Іван Пачкоўскі.

У ролі Дзеда Мароза і Снягуркі выступілі культработнікі сектара па нестацыянарных формах абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры.

Віншуючы жыхароў раёна, прафсаюзны лідэр адзначыў важнасць моцных сямейных сувязей і традыцыйных каштоўнасцяў, а яшчэ расказаў пра мэту акцыі «Прафсаюзы - дзецям», якая заключаецца ў тым, каб падарыць хлапчукам і дзяўчынкам навагодні цуд, бо ўвага і сюрпрызы - заўсёды прыносяць радасць.

Тым часам акцыя «Прафсаюзы - дзецям» працягваецца. Наперадзе яшчэ нямала добрых спраў.

Алена АНАНІЧ.