Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
21.07.2020
У рамках акцыі «Летні патруль» супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС сумесна са старшынёй раённай арганізацыі АСВОД Уладзімірам Катовічам і першым сакратаром РК ГА «БРСМ» Міхаілам Пугаўка праводзяць рэйды па вадаёмам раёна.
Гэта робіцца для таго, каб не дапусціць траўматызму і гібелі людзей падчас адпачынку ля вады. Ратавальнікі гутараць з адпачываючымi, нагадваюць, чым небяспечна грэбаванне правіламі бяспекі пры купанні. Дарослым рэкамендуюць быць як мага больш уважлівымі, навучаць сваіх дзяцей плаванню.
Так, у адзін з ліпеньскіх пагодлівых дзён рэйдавая група пабывала на гарадскім пляжы па вуліцы Вадап'янава. У сувязі з ўмовамі надвор'я там было не шмат адпачываючых, таму практычна кожнаму была нададзена ўвага. Ад ратавальнікаў адпачываючыя атрымалі маляўнічыя буклеты, налепкі і памяткі. Такія прафілактычныя мерапрыемствы, лічаць арганізатары, прыносяць карысць. Людзі бачаць клопат пра іх бяспеку і больш асцярожна сябе вядуць.
Алена Ананіч.