Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.05.2022
Усё часцей сем'і ў нашай краіне атрымліваюць статус шматдзетных. У грамадстве даўно прыжыўся стэрэатып, што быць шматдзетнай маці - гэта цяжка, бо колькасць клопатаў і затрат павялічваюцца ў некалькі разоў. Сёння сацыяльная палітыка нашай дзяржавы накіравана на паляпшэнне жыцця і дабрабыту шматдзетных сем'яў.
Для аказання бязвыплатнай замежнай дапамогі катэгараваным грамадзянам тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна наладжана цеснае ўзаемадзеянне з рэлігійнай місіяй «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» і іншымі грамадскімі аб'яднаннямі. Рэлігійнай місіяй была выдзелена грашовая дапамога на набыццё прадуктаў харчавання, сельскагаспадарчых хатніх жывёл або птушкі для наступнага размеркавання маючым патрэбу.
У рамках дабрачыннай акцыі «Часцінка дабрыні», прымеркаванай да Дня сям'і, спецыялісты аддзялення адаптацыі і рэабілітацыі не пакінулі без увагі ні адну сям'ю, якая мае статус шматдзетнай. Сем'і змаглі атрымаць замежную дапамогу ў выглядзе прадуктовых набораў і маладых курэй.
Паралельна жадаючыя змаглі выбраць рэчы (адзенне б/в, абутак б/в) для ўсіх членаў сям'і па дабрачыннай акцыі.
Дапамога дзяржавы ва ўмацаванні інстытута сям'і неабходна. Аднак сямейнае шчасце - вынік працы ўсіх яе членаў.
А. ШУДЗЕЛЬ, загадчык аддзялення САiР.