Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
08.10.2020
Першы этап акцыі «Моладзь за бяспеку» сабраў актывістаў беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных сярэдняй школы №2, каб аказаць шэфскую дабрачынную дапамогу не толькі адзінокім і самотна пражываючым пажылым грамадзянам, але і інвалідам.
Хлопцы дапамаглі ва ўборцы прыдваровых тэрыторый, навялі парадак на гародах, а таксама ў дамах. У той час пакуль моладзь дапамагала ў навядзенні парадку работнікі МНС праверылі агульны стан пажарнай бяспекі ў домаўладаннях. Яны нагадалі асноўныя правілы бяспекі, якія неабходна выконваць, каб пазбегнуць бяды. Ратавальнікі прывялі прыклады таго, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём, перагрузка электрасетак, няправільнае выкарыстанне электраабсталявання, а таксама парушэння эксплуатацыі пячнога ацяплення.
Асобную ўвагу работнікі МНС надалі аўтаномным пажарным апавяшчальнікам: калі ён быў ужо ўсталяваны ў доме, то праверылі яго працаздольнасць і далі рэкамендацыі па правілах эксплуатацыі, а тым, у каго апавяшчальніка не было, настойліва параілі яго ўсталяваць.
Трэба адзначыць, што клопаты і старанні моладзі не пакінулі абыякавымі пенсіянераў. Хлопцы пачулі ў адказ шчырыя словы падзякі за аказаную дапамогу і ўвагу.
К. КУРЭЦ,
інспектар СпiВО Шаркаўшчынскага РАНС.