predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У раённым Цэнтры культуры прайшло
дзіцячае забаўляльнае свята

14.12.2021

У раённым Цэнтры культуры прайшло дзіцячае забаўляльнае свята

12 снежня ў раённым Цэнтры культуры прайшло дзіцячае забаўляльнае свята “Разбудзім Дзеда Мароза!”. Работнікі культуры распрацавалі сцэнарый мерапрыемства такім чынам, каб усім прысутным дзецям было весела. У фае майстры раённага цэнтра рамёстваў праводзілі майстар-класы па вырабе лялек, навагодніх сувеніраў з тканіны, паперы. Тут жа працавалі гульнёвыя пляцоўкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з картамі-схемамі праходзілі выпрабаванні на кемлівасць, таксама можна было напісаць пісьмо Дзеду Марозу. Побач на вялікім экране ішла дэманстрацыя навагодніх мультыплікацыйных фільмаў.

Працягам свята стала тэатралізаваная пастаноўка “Разбудзім Дзеда Мароза!”. Мерапрыемства прадоўжылася вясёлымі карагодамі, песнямі і танцамі. Дзед Мароз падарыў кожнаму дзіцяці салодкія пачастункі, павіншаваў з надыходзячым Новым годам.

Сяргей РАЙЧОНАК