predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

У памяць аб загінуўшых у баях у Шаркаўшчыне ўсклалі кветкі да брацкай магілы

23.02.2024

У памяць аб загінуўшых у баях у Шаркаўшчыне ўсклалі кветкі да брацкай магілы

23 лютага прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў г.п. Шаркаўшчына сабраліся да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан на урачысты мітынг «Нам сілу дае наша вернасць Айчыне», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Як падкрэсліў у сваім выступе старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака: «Гэты дзень аб'ядноўвае як прафесійных вайскоўцаў, так і прадстаўнікоў мірных прафесій. Кожны з нас па клічы сэрца гатовы ў любы момант стаць на абарону дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці роднай краіны. Так, як завяшчала нам гераічнае пакаленне пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны.»

Старшыня савета працуючай моладзі Дыяна Вялічка павіншавала прысутных мужчын са святам, да слоў віншавання і пажаданняў міру і дабрабыту ўсім шаркаўчанам далучыўся і Васіль Протас, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».