Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
24.08.2020
Шаркаўчане ўсхваляваны падзеямі, што адбываюцца ў краіне. Таму 21 жніўня 2020 года яны дружна адгукнуліся на запрашэнне раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прыйсці на мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою ў Беларусі, які прайшоў на плошчы Леніна.
На мітынг выйшлі жыхары раёна ўсіх пакаленняў, калектывы прадпрыемстваў і арганізацый раёна, моладзь і проста неабыякавыя грамадзяне. Прыходзілі сем'ямі. Удзельнікі мітынгу неслі з сабой дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, плакаты, малюнкі, шарыкі. Адміністрацыйны будынак райвыканкама ўпрыгожыў вялізны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Усе жадаючыя ў рэжыме вольнага мікрафона маглі адкрыта падзяліцца сваім меркаваннем аб сітуацыі ў краіне.
Адкрыў мітынг Георгій Мікалаевіч Дубоўскі, ветэран працы, які ў свой час працаваў на розных кіруючых пасадах.
- Мы павінны захаваць краіну. Нельга дапусціць развалу і хаосу. Трэба аб'яднацца і ісці наперад пад кіраўніцтвам нацыянальнага лідэра - Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, - эмацыйна заявіў Георгій Мікалаевіч.
- Жыву добра, ўсім задаволены. Дзеці і ўнукі радуюцца, што жывуць у незалежнай, квітнеючай Беларусі. У краіне створаны ўсе ўмовы для жыцця, развіваюцца ўсе сферы народнай гаспадаркі, сацыяльная палітыка накіравана на чалавека. А што яшчэ трэба для шчасця? - такога меркавання прытрымліваецца былы старшыня ААТ «Жвiранка», а цяпер пенсіянер Павел Фёдаравіч Пальчэх.
Наш мясцовы паэт Мілэдзій Мікалаевіч Кукуць - асоба вядомая. Ён таксама заклікаў падтрымаць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Падобны пасыл зыходзіў з вуснаў калегі па творчым цэху - пісьменніка Віктара Аляксандравіча Праўдзіна.
- Я сем гадоў жыцця прысвяціў службе ва Узброеных Сілах, таму ведаю цану мihe. Грамадства павінна аб'яднацца для захавання міру і спакою ў Беларусі. Скажам «не» войнам і рэвалюцыям! - заявіў начальнік мясцовага аддзялення «Белтэлекам» Яўген Валер'евіч Бялевіч.
Педагог Kужкоўскfq сярэдняй школы Таццяна Ананьеўна Эйтмшновiч падзялілася сваімі думкамі пра тое, што падрастаючае пакаленне часцяком жыве віртуальным жыццём, давяраючы ілжывай інфармацыі і прыдуманым навінам. Спецыяліст па працы з моладдзю ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс Міласердава Наталля Віктараўна заклікала ўсіх прысутных да згоды, шанаваць сваю багатую гісторыю, каб дзеці раслі ў мірнай краіне.
Iндывідуальныя прадпрымальнікі Далецкі Аляксандр Дзіслававіч і Рылаў Вадзім Канстанцінавіч эмацыйна выказалі кожны свой пункт гледжання аб адбываючыхся ў краіне падзеях.
Не засталіся ў баку нават жыхарка Расіі, гасціўшая ў гэты час у брата ў Шаркаўшчыне, якая сказала, што беларусам трэба захоўваць і памнажаць усё добрае, што ёсць у краіне, і не даваць нікому падзяліць народ.
Эмацыйным завяршэннем мітынгу быў выступ Юрыя Анатольевіча Васілеўскага, намесніка старшыні райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі «Белая Русь», які заклікаў людзей задумацца і не дапусціць гістарычнай памылкі.
- Нам не патрэбны сваркi і хаос. Мы разам за стабільнасць і развіццё, - заявіў Юрый Анатольевіч.
Падчас мітынгу прысутныя дружна і ад душы скандавалі: «Беларусь - гэта мы!», «За Беларусь!», «За Лукашэнку!».
Уражаннямі ад прайшоўшага мітынгу з карэспандэнтам раённай газеты падзяліліся:
Галіна Мікалаеўна Філатава, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі:
- Сёння мы сабраліся на плошчы для таго, каб наша Беларусь квітнела і ў краіне была стабільнасць, каб кожны шаркаўчанін верыў у светлую будучыню. Мы змаглі пераадолець многія цяжкасці. Самае галоўнае ў душы кожнага чалавека - дабрыня. Яна - гэта тое, што можа ўбачыць глухі і пачуць сляпы. Я жадаю, каб гарпасёлак заставаўся на тых моцных пазіцыях, на якія змог выйсці за апошняе пяцігоддзе. За мірнае неба над галавой. А забастоўкі, я лічу, ні да чаго добрага не прывядуць.
Ганна Заблоцкая, прадстаўнік моладзі:
- Сёння я прыйшла сюды, каб выказаць сваю жыццёвую пазіцыю: я супраць правакацый, беспарадкаў у краіне. Я хачу, каб быў мih. Мы ўсе грамадзяне адной краіны - Беларусі. Сёння вельмі балюча бачыць тое, што адбываецца. Я падтрымліваю нашага Прэзідэнта. І з гонарам падымаю наш сцяг - чырвона-зялёны. Ён наш.
Яўген Фаміч Кандраценка, ветэран працы:
- Я прыйшоў сюды, каб падтрымаць нашу прыгожую Беларусь. Мы гаворым Беларусь - разумеем Аляксандра Лукашэнкe, кажам Аляксандр Лукашэнка - разумеем Беларусь. Усёй душой падтрымліваю нашага дарагога Прэзідэнта. Дзякуй яму за тое, што ён змагаецца за нашу незалежнасць і суверэнітэт краіны ў цэлым. Каб ніхто з нашых бліжэйшых краін-суседак і іншых «сяброў» не маглі кіраваць беларусамі, як безгаловымi лялькамі.
Вольга Рамановіч, член раённай арганізацыі ГА «БРСМ»:
- У сувязі са складанай сітуацыяй у краіне я, мае сяброўкі, калегі і проста знаёмыя прыйшлі падтрымаць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Мы не маўчым, мы тут, мы за незалежную Беларусь, за нашага Бацьку. Калісьці мы ўсё яму паверылі, і мая сям'я ніводнага дня пра гэта не пашкадавала.
Калектыў Шаркаўшчынскага філіяла УП «Віцебскаблпаліва»:
- Паглядзіце навокал: чысціня, парадак, даступная медыцына, адукацыя, спорт - усё развіваецца. Мы краіна, якая шануе традыцыі. Хочам пажадаць Прэзідэнту здароўя на доўгія гады! Мы за мір, справядлівасць і спакой. Каб нашым дзецям і ўнукам не прыйшлося ваяваць. Мы - за квітнеючую Беларусь.
Калектыў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна:
- Такія мітынгі надаюць нам упэўненасць, што мы не аддадзім нікому нашу краіну. І мы не аддамо! Нас палохае склаўшаяся сітуацыя. Не можам паверыць у тое, што Беларусь хочуць разбурыць, але ж тыя незразумелыя людзі хочуць менавіта гэтага! Так, можа каго-небудзь штосцi не задавальняе, але не бывае такога, каб усе заўсёды былі задаволены. Мы ўдзячны нашаму Прэзідэнту за тое, што ўсе 26 гадоў у нашай краіне мiр. Падтрымліваем цяперашнюю ўладу, каб былі сацыяльна абаронены тыя катэгорыі грамадзян, з якімі мы працуем.
Алена Ананіч.