Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
30.11.2021
25 лістапада 2021 года ў Германавіцкім сельвыканкаме адбылося выязное пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па абследаванні стану жылых дамоў, размешчаных на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна. Узначальвае дадзеную камісію намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Шынкевіч. Было агледжана 15 дамоў у аграгарадках Германавічы, Вялікае Сяло, вёсцы Папкі, хутары Бяляны. Усяго на тэрыторыі Германавіцкага сельскага Савета маецца каля 100 хат, якія не эксплуатуюцца і знаходзяцца ў аварыйным стане.
У працы дадзеная камісія кіруецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкi № 116 ад 24 сакавіка 2021 года «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустымі дамамі». Члены камісіі выязджаюць на месцы для выяўлення, уліку і скарачэння колькасці пустых і аварыйных дамоў.
Па словах старшыні Германавіцкага сельвыканкама Маі Якімовіч, члены камісіі аглядаюць жылы дом і прылеглую тэрыторыю. Ацэньваецца знешні выгляд пабудовы і стан тэрыторыі. Калі дом і тэрыторыя знаходзяцца ў непрывабным выглядзе, складаецца адпаведны акт і пачынаецца працэдура па прызнанні пустуючага дома безгаспадарным. Далей прымаецца рашэнне аб яго зносе або продажы.
Гэта праца праводзіцца для навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў. Пустуючыя дамы зносяцца, землі залучаюцца ў сельгасабарот. У бягучым годзе на тэрыторыі Германавіцкага сельсавета знесены 6 дамоў, у 2020 годзе - 8.
Аляксандр Барыла