Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
03.08.2022
Інспектар па кадрах, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Княж» Таццяна Бохан павіншавала лідэраў і ўручыла ім граматы і грашовую ўзнагароду.
На адвозцы кармоў у сельгаспрадпрыемстве лідзіравалі вадзіцелі Генадзь Радкевіч, Віталь Якушаў і Сяргей Якімовіч.
На касьбе траў першынствуе механізатар Іван Грыгор'еў, на другім месцы Віктар Хаданёнак, замкнуў тройку лідэраў Сцяпан Канюшэўскі.
На драбненні лепшы вынік у Сяргея Хаданенкі, а вось у прэсаванні сена — у Віктара Хаданенкі.
Сярод механізатараў на нарыхтоўцы сена лепшыя вынікі ў Івана Дзегцяра, Уладзіміра Ціхановіча і Анатоля Андзілеўка.
Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская ўручыла Падзяку за добрасумленную, высокапрадукцыйную працу, дасягненне лепшых вынікаў на нарыхтоўцы кармоў трактарысту-машыністу Сяргею Хаданенка, а таксама выказала словы падзякі ў адрас усіх механізатараў сельгаспрадпрыемства.