predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Тыдзень бяспекі дарожнага руху праходзіць на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна

27.01.2021

Тыдзень бяспекі дарожнага руху праходзіць на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна

На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна Дзяржаўтаінспекцыяй праводзяцца з 25 да 30 студзеня 2021 года прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. У рамках гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў чарговы раз нагадаюць дзецям і іх бацькам аб правілах бяспечных паводзін на дарозе. З юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, а таксама іх бацькамі будуць праводзіцца не толькі прафілактычныя гутаркі, але і заняткі па вывучэнню і паўтору правілаў дарожнага руху.

Пры нясенні службы супрацоўнікамі ДАІ асаблівая ўвага будзе звернута на выкананне правілаў дарожнага руху дзецьмі-пешаходамі і дзецьмі-пасажырамі. У выпадку выяўлення парушэнняў правілаў дарожнага руху дадзенай катэгорыяй асоб, інфармацыя будзе накіроўвацца па месцы вучобы, а таксама ў камісію па справах непаўналетніх. Кіроўцам жа варта звярнуць увагу на выкананне правіл перавозкі пасажыраў, як дарослых, так і непаўналетніх.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і ў дварах, неабходна быць як мага больш уважлівымі і рухацца з мінімальнай хуткасцю, якая забяспечвае бяспеку дарожнага руху.

С. ШЫШКОВIЧ, часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС.