predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Тры канцэнтратары медыцынскага кіслароду «Аксiмед» набыты для Шаркаўшчынскай ЦРБ за кошт сродкаў мясцовага бюджэту

22.12.2021

Тры канцэнтратары медыцынскага кіслароду «Аксiмед» набыты для Шаркаўшчынскай ЦРБ за кошт сродкаў мясцовага бюджэту

Медыцынскі кісларод сёння вельмі запатрабаваны ва ўсім свеце. Попыт на яго расце з кожным днём. Кіслародатэрапія жыццёва неабходна хворым з захворваннем COVID-19 сярэдняй і высокай ступені цяжкасці са зніжанай па прычыне каранавіруснай інфекцыі кіслароднай сатурацыяй.

За кошт сродкаў мясцовага бюджэту набыты для Шаркаўшчынскай ЦРБ тры канцэнтратары медыцынскага кіслароду «Аксімед».

Гэты прыбор дазваляе атрымліваць кісларод высокай канцэнтрацыі да 93 працэнтаў пры дапамозе малекулярнай фільтрацыі навакольнага паветра фізічным шляхам, не парушаючы нармальнага аб'ёму ўтрымання кіслароду ў навакольным паветры. Для працы канцэтратара кіслароду не патрабуецца яго запраўка, дастаткова толькі падлучыць яго да сеткі электрасілкавання 220 В.

Прыборы ўжо паступілі ў распараджэнне медыцынскіх работнікаў рэанімацыйнага аддзялення райбальніцы. Яны поўнасцю аўтаномныя і могуць у дастатковай ступені забяспечыць кіслародам трох чалавек.

— Мы вельмі ўдзячны старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыю Ламака, - адзначыла галоўны бухгалтар Шаркаўшчынскай ЦРБ Юлія Ганебная. - Гэта вялікі падарунак для бальніцы і ўсіх нашых пацыентаў.

Алена АНАНІЧ