predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

03.10.2022

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя раённаму фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022», пройдуць 7 кастрычніка ў аграгарадку Германавічы

У 11.00 адбудзецца форум сельскай моладзі ў ДУА «Германавіцкая СШ Шаркаўшчынскага раёна».

У 13.00 у рамках форуму сельскай моладзі адбудзецца высадка яблыневага сада.

У 15.00 арганізатары «Дажынак» запрашаюць прыняць удзел у мітынгу «Вечная памяць у сэрцах», цырымоніі ўскладання кветак да помніка загінуўшым землякам і пасадцы алеі туй.

У 15.30 у Германавіцкiм ЦКіНТ пачнецца ўрачыстае мерапрыемства «Хлеб – жыцця ўсяго аснова», дзе адбудзецца ўшанаванне работнікаў аграпрамысловага комплексу Шаркаўшчынскага раёна. У канцэртнай праграме бярэ ўдзел народны ансамбль песні «На панадворку» Браслаўскага РЦК.

З 15.00 да 17.00 жыхароў раёна і гасцей фестывалю-кірмашу запрашаюць:

- «пляцоўка бяспекі»;

- тэматычная пляцоўка ЦБУ №243 філ. ААТ «Белаграпрамбанк»;

- тэматычны двор «Ураджайны фальварак» (праца падворкаў сельгасарганізацый раёна);

- выстава кампазіцый з садавінагародніных культур;

- выстава ў танцавальнай зале Германавіцкага ЦКіНТ «З гісторыі калгасаў: людзі, факты, падзеі»;

- турыстычная пляцоўка;

- майстар-клас па выпечцы бліноў на калодзе «Бульбяны фэст»;

- выстава дажыначных караваяў;

- выстава-продаж вырабаў майстроў раённага Цэнтра рамёстваў і ТЦСАН.

Таксама на працягу фестывалю-кірмашу ў аграгарадку будуць арганізаваны выязны гандаль і гульнявыя атракцыёны.