predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Святочнае мерапрыемства «Пад добрым парасонам сям'і» аб'яднала шаркаўчан розных пакаленняў

18.08.2021

Святочнае мерапрыемства «Пад добрым парасонам сям'і» аб'яднала шаркаўчан розных пакаленняў

На свята шаркаўчане прыходзілі сем'ямі, з дзецьмі і ўнукамі. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана канцэртная праграма, падчас якой прагучалі песні пра каханне, сяброўства, шчасце ў выкананні салістаў і творчых калектываў: узорнага тэатра песні «Маленькая фея», эстраднай студыі «Карамелькі». Яркімі нумарамі парадавалі артысты ўзорнага цыркавога калектыву «Мара». Гледачы сустракалі і дзякавалі ўсім артыстам цёплымі апладысментамі.

Усе жадаючыя маглі прадэгуставаць розныя віды свежазаваранай гарбаты з мяты, маліны, ліпы, чабора і каркаде, а таксама пачаставацца хатняй выпечкай, купіўшы кавалачак пірага або ватрушкі, прыгатаваных гаспадынямi з народнага клуба нацыянальнай кухні «Груца».

Пагуляць і павесяліцца дзеці змаглі на гульнявой пляцоўцы, арганізаванай аддзелам традыцыйнай культуры і народнай творчасці сумесна з сектарам па нестацыянарных формах абслугоўвання насельніцтва РЦК. На радасць малышам працавалі дзіцячыя атракцыёны, батут.

Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі акцыю «З клопатам пра бяспеку малой радзімы». Ратавальнікі падрыхтавалі цікавыя конкурсы і віктарыны па бяспецы жыццядзейнасці. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шаркаўшчынскага РАНС Крысціна Курэц праверыла і дзяцей, і дарослых на веданне пажарнай бяспекі.

Свята аб'яднала людзей розных пакаленняў, нагадаўшы пра важнасць сямейных каштоўнасцяў, правераных часам.

Алена Ананіч.