predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Свята ўраджаю «Восень буйным планам»

06.10.2020

Свята ўраджаю «Восень буйным планам»

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў стала добрай традыцыяй праводзіць свята, прымеркаванае дню ўраджаю. У гэтым годзе яно праходзіла пад назвай «Восень буйным планам». Яго ўдзельнікі сумесна з кіраўнікамі гурткоў ўпрыгожылі аддзяленне восеньскімі гірляндамі, кветкамі, цікавымі і незвычайнымі кампазіцыямі з гародніны і садавіны.

Спецыялісты аддзялення падрыхтавалі для сваіх падапечных сапраўднае свята і распавялі ім пра знакамітых мастакоў, якія малявалі восеньскія пейзажы, пра прыметы восені, прачыталі прыказкі, загадалi загадкі, падрыхтавалі восеньскую квэст-гульню.

На мерапрыемства гучалі вершы адпаведнай тэматыкі, якія падрыхтавала бібліятэкар Раіса Гракова.

Прыняўшы ўдзел у вясёлых конкурсах і пазнавальных гульнях-віктарынах, удзельнікі шмат даведаліся пра восеньскую пару года, якая аказалася зусім не маркотнай, дапамаглі казачнай Бабе-Язе разабрацца ў ядомых і не ядомых грыбах, адказалі на яе падступныя пытанні па бяспецы жыццядзейнасці.

На выставе пад назвай «Восень залатая», якую падрыхтавалі наведвальнікі аддзялення, былі прадстаўлены арыгінальныя вырабы з агародніны і садавіны, лісця, кветак і іншых відаў прыроднага матэрыялу, а таксама малюнкі.
Алена Ананіч.