Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.03.2020
Дзяржаўтаінспектары Шаркаўшчынскага РАУС, знаходзячыся на пасту, спынялі аўтатранспарт, але замест стандартнай праверкі дакументаў - вясновыя кветкі і цёплыя віншаванні ў адрас жанчын-вадзіцеляў.
Для многіх аўталэдзі незвычайны прыпынак па патрабаванні інспектара выклікаў шчырае здзіўленне. Хвіліннае хваляванне і добрая ўсмешка з'яўлялася на тварах мілых дам. Супрацоўнікі ДАІ віншуючы з 8 сакавіка жанчын кіроўцаў, пажадалі ім поспеху на дарогах, любові і вясновага настрою.