predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва запрашаюцца для ўдзелу ў конкурсе перспектыўных беларускіх брэндаў

12.12.2023

Суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва запрашаюцца для ўдзелу ў конкурсе перспектыўных беларускіх брэндаў

Міністэрства эканомікі прымае заяўкі ад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе «Пэрспэктыўныя беларускія брэнды».

Задачы Конкурсу – выяўленне, заахвочванне і распаўсюджванне перадавога вопыту працы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія здольны замясціць ці паспяхова замяшчаюць рынкавыя нішы, якiя часова вызваліліся.

Конкурс праводзіцца па выніках дзейнасці ўдзельнікаў за студзень - верасень 2023 года па намінацыях:

  • «Харчовыя тавары, фермерская прадукцыя»;
  • «Нехарчовыя спажывецкія тавары»;
  • «Інфармацыйныя тэхналогіі»;
  • «Высокія тэхналогіі ў прамысловасці»;
  • «Стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Тавары і паслугі ў сферы аховы здароўя, спорту і турызму»;
  • «Прадукцыя нацыянальных традыцый»;
  • «Сэрвіс для бізнесу і насельніцтва»;
  • «Тавары і паслугі для дзяцей».

Заяўкі па ўстаноўленай форме накіроўваюцца ў аблвыканкамы (Мінскі гарвыканкам) да 30 студзеня 2024 г.

Палажэнне аб Конкурсе.

Пераможцам Конкурсу прадастаўляюцца меры падтрымкі партнёраў Конкурсу.

Па пытаннях правядзення Конкурсу можна звяртацца ў:

Дэпартамент па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі: начальнік упраўлення падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Мінэканомікі Манько Маргарыта Анатольеўна, тэл. (017) 215-32-35, кансультант упраўлення падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Амялюсік Святлана Уладзіміраўна, тэл. (017)215-32-19.

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, начальнік упраўлення развіцця прадпрымальніцтва Кучук Святлана Іванаўна, тэл. (017) 360-14-22, (017) 298-37-26.