Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.10.2021
Дастукацца да кожнага жыхара гарпасёлка і раёна - такая задача сёння стаіць перад шаркаўшчынскiмi медыкамі ва ўмовах масавага распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыі. Мы павінны разумець, што, уварваўшыся ў мернае і спакойнае жыцця людзей па ўсім свеце, каранавiрус не думае адступаць, а толькі ўзмацняе сваю атаку. У чалавецтва супраць КАВIДа адна зброя - вакцынацыя. Пытанне прышчапляцца або не сёння стаіць вельмі востра. Менавіта таму прадстаўнікі аховы здароўя і мясцовай улады працягваюць наведваць калектывы раёна, заклікаючы абараніцца, адзінай зброяй супраць пандэміі.
12 кастрычніка начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Стома правялі сустрэчы ў калектывах раённага Цэнтра культуры і раённай дзіцячай школы мастацтваў. Тэма выступленняў: «Эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне і раёне. Вакцынацыя насельніцтва».
Для даведак:
За 12 кастрычніка ў Беларусі зарэгістраваны 2038 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1534. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 561 753 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 535 790 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4319 пацыентаў з выяўленай каранавiруснай інфекцыяй. Усяго у краіне праведзена 8 903 439 тэстаў. Больш за 2 429 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 754 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Чацвёртая хваля агрэсіўней папярэдніх, таму падчас гутаркі Станіслаў Тадэвушавіч не раз падкрэсліваў, што самы эфектыўны спосаб барацьбы з пандэміяй - вакцынацыя. Але яна не адмяняе неабходнасці захавання індывідуальных мер прафілактыкі. Сёння ўвядзенне масачнага рэжыму носіць заканадаўчы характар не толькі таму, што гэта абарона аднаго канкрэтнага чалавека, а ўсяго грамадства. Гэта дазволіць знізіць рызыку інфіцыравання людзей. А жыццё і здароўе кожнага чалавека для дзяржавы заўсёды былі на першым месцы.
Мясцовая ўлада, работнікі ЦРБ, ТЦСАН і іншых устаноў раёна ўжо прышчапіліся, тым самым прадэманстраваўшы сваё адказнае стаўленне да гэтай патрэбнай прафілактычнай меры.
Як адзначыў галоўны ўрач, у прышчэпленага хворага на 96 адсоткаў зніжаецца рызыка заразіцца і заразіць іншых людзей. Затым ён развеяў шэраг міфаў пра вакцынацыю, якія сфармаваліся ў свядомасці людзей.
Станіслаў Тадэвушавіч заклікаў работнікаў сферы культуры зрабіць прышчэпку супраць каранавiруса. У сваім выступе ён прывёў важкі аргумент: у «кавiднай рэанімацыі» вакцынаваных няма. Калі яны і захварэюць, лечацца амбулаторна. Хвароба ў іх працякае лёгка.
Вакцынавацца ў нас можна вакцынай на выбар: кітайскай інактывіраванай VeroCell кампаніі Sinopharm альбо расійскай вектарнай вакцынай «Спадарожнік V» («Гам-КОВИД-Вак»). Для правядзення вакцынацыі неабходна звярнуцца ў рэгістратуру паліклінікі альбо звязацца са сваім тэрапеўтам.
Алена Ананіч