predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака абмеркаваў з калектывам Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння пытанні выбарчай кампаніі

19.02.2024

Старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака абмеркаваў з калектывам Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння пытанні выбарчай кампаніі

У Шаркаўшчынскім раёне газазабеспячэння ПУ «Браслаўгаз» адбыўся адзіны дзень інфармавання. Асноўная тэма для абмеркавання - «Выбары дэпутатаў: аргументы і факты».

Сустрэчу з калектывам работнікаў газавай гаспадаркі правёў старшыня райвыканкама Дзмітрый Ламака. Ён расказаў аб ролі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і аб тым, што бягучая выбарчая кампанія стане найбуйнейшай за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Трэба абраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і 12514 дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Акрамя таго, кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на нацыянальнай бяспецы Беларусі, непасрэдна звязанай з выбарам, які трэба зрабіць беларусам.

Таксама быў зроблены акцэнт на тэму якасці як залогу поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, закрануты актуальныя пытанні добраўпарадкавання раёна.

Прысутныя мелі магчымасць задаць цікавячыя іх пытанні, якія і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.

Алена АНАНІЧ http://www.klich.by/?p=129539