predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў
вайны ў Афганістане” Васілій Протас сустрэўся з вучнямі Станіславоўскай школы

10.02.2022

Старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Протас сустрэўся з вучнямі Станіславоўскай школы

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ветэраны афганскай вайны наведалі шэраг навучальных устаноў Шаркаўшчынскага раёна, каб у сумеснай гутарцы расказаць хлопчыкам і дзяўчынкам пра гады службы пад спякотным небам гэтай паўднёвай краіны.

Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў ветэраны афганскай вайны наведалі шэраг навучальных устаноў Шаркаўшчынскага раёна, каб у сумеснай гутарцы расказаць хлопчыкам і дзяўчынкам пра гады службы пад спякотным небам гэтай паўднёвай краіны.

У Станіславоўскай базавай школе таксама прайшло тэматычнае мерапрыемства пад назвай “Дарогамі афганскай вайны”. Да вучняў завітаў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Протас.

Вучні, затаіўшы дыханне, уважліва слухалі расказ Васілія Савіча пра службу ў далёкай краіне. Ім вельмі цікава было даведацца пра тое, як нашы землякі змагаліся з ворагам, як мужна вытрымалі ваенныя выпрабаванні на чужыне і вярнуліся дадому.

— Воіны-інтэрнацыяналісты, і я ў тым ліку, заўсёды з радасцю прымаем запрашэнні да ўдзелу ў сустрэчах з вучнямі школ, з наведвальнікамі бібліятэк, дамоў культуры, — сказаў Васілій Савіч. — Самі з’яўляемся ініцыятарамі правядзення падобных мерапрыемстваў. Наша задача як відавочцаў і ўдзельнікаў тых крывавых падзей данесці да маладога пакалення праўду, каб юнакі і дзяўчаты — будучае нашай краіны — раслі сапраўднымі патрыётамі Беларусі.

На развітанне вучні падарылі Васілію Савічу кветкі і памятны сувенір.

Сяргей РАЙЧОНАК.