predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына прыняла ўдзел у рэспубліканскім праекце "Настаўніцкае слова"

02.10.2025

Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына прыняла ўдзел у рэспубліканскім праекце "Настаўніцкае слова"

У ДУА "СШ № 1 г.п. Шаркаўшчына" прайшоў рэспубліканскі праект "Настаўніцкае слова".

У мерапрыемстве прыняла ўдзел ветэран педагагічнай працы Ларыса Канстанцінаўна Чарняўская. Падчас сустрэчы Ларыса Канстанцінаўна распавяла пра сябе, сваіх бацькоў, якія таксама былі педагогамі, пра шлях у прафесію.

Заслужанага педагога, настаўнікаў, вучняў педагагічнай групы аб'яднала знакавая сустрэча пакаленняў. Удзельнікі абмеркавалі значэнне слова "настаўнік", ролю педагога ў жыцці чалавека і яго будучыні.

"Настаўніцкае слова"  - праект партыі "Белая Русь", прымеркаваны да Дня настаўніка. Задачы ініцыятывы - успомніць гісторыю і традыцыі беларускіх школ, аддаць даніну памяці тым, хто стаяў ля вытокаў развіцця адукацыі ў краіне. Ён рэалізаваны для таго, каб пачуць словы мудрага, творчага, неабыякавага настаўніка.