Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
23.09.2021
З 24 па 26 верасня 2021 года ў мэтах узмацнення дысцыпліны ўдзельнікаў дарожнага руху, папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, захавання жыцця і здароўя грамадзян, на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна праводзяцца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечная вобласць!».
У рамках гэтых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Шаркаўшчынскага РАУС асаблівая ўвага будзе нададзена прафілактыцы і спыненню грубых парушэнняў ПДР, якія спрыяюць здзяйсненню дарожна-транспартных здарэнняў. У сувязі з гэтым будуць праводзіцца прафілактычныя адпрацоўкі аўтадарог і населеных пунктаў раёна з мэтай папярэджання і спынення:
- кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення;
- кіравання транспартнымі сродкамі не маючы права кіравання;
- парушэнняў хуткасных рэжымаў і правілаў абгону;
- парушэнняў ПДР уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху;
- і іншых парушэнняў ПДР.
Таксама будзе праводзіцца прафілактычная праца з насельніцтвам, кіроўцамі транспартных сродкаў па выкананні правілаў дарожнага руху і інфармаванні аператыўна-дзяжурных службаў АУС пра знаходжанне на дарозе ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення ці ствараюць сваімi паводзінамi перадумовы да здзяйснення ДТЗ, з мэтай іх своечасовай канфіскацыі з праезнай часткі дарогі.
Паважаныя грамадзяне, просім Вас у выпадку ўстанаўлення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, у стане ап'янення альбо не маючымi права кіравання, а таксама ў выпадку выяўлення на праезнай частцы ці зблізку яе пешаходаў і веласіпедыстаў, якія ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы дарожнага руху, паведамляць у органы ўнутраных спраў па тэлефонах 102, 41202 або 8-029-327-33-02
Старэйшы інспектар па АП
АДАІ Шаркаўшчынскага РАУС
Шышковiч С.I.