predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Спецыялісты аддзялення ЦСАiР арганізавалі дабрачынную акцыю «Падары ўсмешку»

27.05.2020

Спецыялісты аддзялення ЦСАiР арганізавалі дабрачынную акцыю «Падары ўсмешку»

Дзяцінства назаўжды застанецца самай шчаслівай і бесклапотнай парой для многіх з нас. Аднак далёка не ўсе людзі могуць пахваліцца толькі радаснымі ўспамінамі аб сваім дзіцячым узросце. Дзень абароны дзяцей быў прыдуманы для таго, каб нагадаць нам, дарослым, аб чысціні, шчырасці і наіўнасці дзіцячай душы. Пра тое, што дзеці маюць патрэбу ў нашай любові і абароне. Што яны, калі вырастуць, павінны ўспамінаць пра сваё дзяцінства толькі з добрай усмешкай.

Напярэдадні Дня абароны дзяцей спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі арганізавалі дабрачынную акцыю «Падары ўсмешку». У ходзе акцыі бацькі змаглі атрымаць замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе адзення і абутку б/у. Па жаданні маглі выбраць мяккія цацкі, мазаіку для хлопчыкаў і дзяўчынак.

А. ШУДЗЕЛЬ, загадчык аддзялення ЦСАiР ТЦСАН.