predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Адбылася 9-ая чарговая сесія Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

21.03.2025

Адбылася 9-ая чарговая сесія Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

21 сакавіка прайшла 9-ая чарговая сесія Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання пад кіраўніцтвам яго старшыні Сяргея Арэшкава.

У рабоце сесіі бралі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Струй і пракурор Шаркаўшчынскага раёна Максім Лаўданскі.

У ходзе сесіі быў разгледжаны шэраг значных пытанняў.

Начальнік аддзела ўнутраных спраў раённага выканаўчага камітэта Андрэй Мікалаеў выступіў з дакладам “Аб выкананні Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014г. №122-З "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў" на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна".

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Пальчэх расказаў аб рабоце па пажарнай бяспецы, якая праводзіцца ў Шаркаўшчынскім раёне.

Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Раманоўскі расказаў аб выкананні мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач дзяржаўнай установы "Шаркаўшчынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" Уладзімір Грашчанка выступіў з дакладам "Аб зацвярджэнні Канцэпцыі плана дзеянняў па прафілактыцы хвароб і фарміраванні здаровага ладу жыцця насельніцтва для дасягнення мэт устойлівага развіцця Шаркаўшчынскага раёна на 2025-2027 гады".

Таксама былі заслуханыя начальнік фінансавага аддзела раённага выканаўчага камітэта Ірына Савіцкая з інфармацыяй аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні раённага бюджэту за 2024 год і начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Мечэль аб некаторых пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Шаркаўшчынскага раёна, і пераўтварэнні камунальных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў агучыў інфармацыю "Аб узнагародах і заахвочваннях" і ўручыў Ганаровую грамату за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм у выхаванні прыёмных дзяцей бацьку-выхавальніку дзіцячага дома сямейнага тыпу аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяне Вялічка.