Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.02.2023
Падведзены вынікі штогадовага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны». Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту.
На падставе рашэння Віцебскага аблвыканкама №64 ад 9 лютага 2023 года ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» прысвоена ў пяці намінацыях 50 жыхарам Прыдзвінскага краю. Сярод узнагароджаных і наш зямляк - Паўловіч Мар'ян Мечыслававіч, дырэктар дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Аляксандраўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».