Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.10.2020
Стаялі дні цёплай
залатой восені. Актывісты піянерскай дружыны імя А. І. Халаева сярэдняй школы №
1 дружна выйшлі на працоўную акцыю «Абеліск».
10 кастрычніка хлопцы навялі парадак каля гісторыка-культурных помнікаў у
гарпасёлку: на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан, у помніка вызвалення А. І. Халаеву, а таксама каля
памятных знакаў Р. С. Кудрыну і М. Н. Назарэцяну, прыбралі апалае лісце з
помніка свяшчэннамучаніка К. Жданаву.
Школьнікі прыбралі вянучыя кветкі і расліны, ачысцілі прылеглыя да помнікаў
клумбы, сабралі сухую траву і апалае лісце, падмялі смецце. Вынікі
праведзенай работы былі бачны адразу. Своечасова прыбраная ўвосень тэрыторыя будзе глядзецца дагледжанай і вясной.
Алена Ананіч.