Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
19.07.2022
У рамках супрацоўніцтва паміж беларускімі і расiйскімі рэгіёнамі ў Шаркаўшчыну 19 ліпеня прыехала дэлегацыя са Смаленска. У яе склад уваходзяць старшыня НКА беларусаў Смаленскай вобласці, член Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры МЗС Рэспублікі Беларусь Сяргей Расціслававіч Крыўко, кіраўнік Рэгіянальнага грамадскага руху «Землякі» Станіслаў Мікалаевіч Кашырын, памочнік галоўнага рабіна Смаленска і вобласці Галіна Ільінічна Цур'ева, рэгіянальны прадстаўнік фонду Халакосту на Смаленшчыне Вікторыя Паўлаўна Андрэйкіна і Перлін Аляксандр Іосіфавіч. У Шаркаўшчынскім райвыканкаме гасцей са Смаленска сустрэлі кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака і старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец.
На працягу двух дзён прадстаўнікі Смаленска будуць знаёміцца з нашым раёнам.
Аляксандр Барыло