predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскія ратавальнікі лепшыя ў вобласці

02.02.2021

Шаркаўшчынскія ратавальнікі лепшыя ў вобласці

Па выніках працы за 2020 год супрацоўнікі Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адзначаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Шаркаўчанам не было роўных у аглядзе-конкурсе па выніках круглагадовай спартакіяды установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» сярод падраздзяленняў другой групы, а таксама ў аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод падраздзяленняў вобласці.

- 2020 год выдаўся плённым, -дзяліцца сваімі ўражаннямі намеснік начальніка аддзела па аператыўна-тактычнай рабоце Аляксей Раманаў. - Калі шчыра, то заваяванае 1-е месца стала поўнай нечаканасцю і неспадзеўкай не толькі для мяне самога, але і для асабістага складу аддзела. У выніку ў нас два дыплома першай ступені і два каштоўных падарунка - тэлевізара. Вельмі ганаруся і тым, што мы лепшае падраздзяленне па арганізацыі работы па ахове працы. Штодня стараемся падтрымліваць здаровы лад жыцця, займацца спортам, таму і вынік не прымусіў сябе чакаць. Неабходна адзначыць, што ўдала выступіла каманда аддзела ў наступных відах круглагадовай спартакіяды: 4-е месца ў намінацыі «Лепшы дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання вобласці» заняў старшы сяржант унутранай службы Іван Буйчонак, 4-е агульнакаманднае месца па шашках, 8-е месца па лёгкаатлетычным кросе. Прымалі ўдзел у спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе. Віншую калектыў з перамогай і жадаю не спыняцца на дасягнутых выніках, быць заўсёды самымі лепшымі! Так трымаць!

Алена Ананіч.