Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.02.2023
8 лютага наш раён урачыста сустрэў удзельнікаў абласнога аўтамарафону «85 гадоў пад небам Віцебшчыны», прысвечанага 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.
Прадстаўнікі дэлегацыі прынялі ўдзел у чатырох тэматычных дыялогавых пляцоўках, арганізаваных у раённым Цэнтры культуры, раённай дзіцячай школе мастацтваў, Шаркаўшчынскім РАНС, сустрэліся з навучэнскай моладдзю і членамі маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў, працуючай моладдзю, а таксама з насельніцтвам Шаркаўшчыны.
Праязджаючы па раёнах Віцебшчыны, удзельнікі аўтамарафону збіраюць карту Віцебскай вобласці з частак-пазлаў. Намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Васілеўскі ўрачыста перадаў спілс-карту Шаркаўшчынскага раёна. Ветэран педагагічнай працы Ларыса Канстанцінаўна Чарняўская ўручыла інфармацыйны ліст Шаркаўшчынскага раёна для стварэння кнігі аб Віцебскай вобласці ў гонар юбілею.
Народны вакальны ансамбль «Пчоланька» з Віцебска і лепшыя творчыя калектывы і артысты РЦК, падрыхтавалі яркія нумары канцэртнай праграмы.
Завяршальным акордам мерапрыемства стаў чэлендж «85», які правяла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Кавалеўская. Гледачы ў зале размясціліся такім чынам, каб атрымалася лiчба 85. Яны запалілі ліхтарыкі на мабільным тэлефоне, а таксама трымалі ў руках белага жураўліка, як сімвал мiру.