Шаркаўчанкі - у ліку лаўрэатаў звання «Жанчына Віцебшчыны-2020»
3 сакавіка ў абласной філармоніі ўшаноўвалі лаўрэатаў звання «Жанчына Віцебшчыны-2020». Сярод узнагароджаных ёсць і шаркаўчанкі: Сафія Пятроўна Ваштаёнак, мацi-выхавальнік аддзела па адукацыі райвыканкама - у намінацыі «Матчына слава» і Зоя Мікалаеўна Пажарская, галоўны бухгалтар ААТ «Ельня-Агра» — у намінацыі «Гаспадыня вёскі».