Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
22.04.2021
Укараненне нормаў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь у Шаркаўшчынскім раёне максімальна забяспечыць ахоп навучэнцаў, работнікаў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Арганізацыя працы ўскладзена на дзяржаўную ўстанову «Фізкультурна-спартыўны клуб «Шаркаўшчына», а таксама на кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, якія штоквартальна прадастаўляюць справаздачу аб праведзенай рабоце і дакументы, якія пацвярджаюць выкананне нарматываў комплексу ў адпаведнасці з інструкцыяй аб парадку і ўмовах выдачы нагруднага знака асобам, якія выканалі нарматывы, прадугледжаныя Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам краіны і зацверджаныя пастановай Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычнiка 2020 г. № 34.
У спартыўнай зале фізкультурна-спартыўнага клуба «Шаркаўшчына» прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і арганізацыі, падпарадкаваныя аддзелу (раённы Цэнтр культуры, дзіцячая школа мастацтваў, прадстаўнікі мемарыяльнага музея садавода-селекцыянера Івана Сікоры, мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча).
Удзельнікі прадэманстравалі спрыт, цягавітасць і выдатную фізічную падрыхтоўку. Кожны імкнуўся «Выкласціся» па поўнай. У завяршэнні мерапрыемства былі падведзены вынікі. Лепшыя спартсмены прымуць удзел у мнагабор'і «Здароўе-2021», якое адбудзецца 15 мая на базе сярэдняй школы № 1 гарпасёлка.
Неабходна адзначыць, што ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкі падарунак ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Святланы Райчонак.
Алена Ананіч.