Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.04.2020
У Беларусі стартаваў марафон «#СпасибоМедикам». Праект рэалізуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з РУП «Белпошта». Ён накіраваны на падтрымку медыцынскіх работнікаў - лекараў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, санітараў, кіроўцаў «Хуткай дапамогі» - усіх тых, хто ў гэтыя дні знаходзіцца на перадавой, кругласутачна і самааддана ратуючы жыццё беларусаў і клапоцячыся аб іх здароўi. Штодзённая праца медыцынскіх работнікаў, якія ў любы час сутак гатовы прыйсці на дапамогу хвораму чалавеку, заўсёды выклікала павагу. А цяпер, падчас распаўсюджвання каранавiруснай інфекцыi, яна асабліва цяжкая і небяспечная.
- Сёння наша краіна, таксама, як і ўвесь свет змагаецца з пандэміяй каранавiруса, - адзначыў першы сакратар Грамадскага аб'яднання «БРСМ» Міхаіл Пугаўка. - Мы запрашаем прыняць удзел усіх жыхароў гарпасёлка і раёна. Для гэтага неабходна напісаць на паштоўцы альбо паштовай картцы шчырыя словы падзякі медработнікам: урачам, фельчарам, медсёстрам, малодшаму медперсаналу, а таксама кіроўцам неадкладнай дапамогi за іх прафесіяналізм і добрыя сэрцы, за іх кругласутачную працу ў барацьбе за здароўе і жыцці нашых землякоў. А затым адправіць іх адрасатам праз паштовыя скрыні. Дарэчы, адрасы медыцынскіх устаноў размешчаны на сайтах галоўных упраўленняў па ахове здароўя абласцей і горада Мінска. Эскізы паштовых картак можна спампаваць на партале www.brsm.by. Аднак арганізатары лічаць, што паштоўкі ручной работы прыўнясуць у марафон яшчэ больш цеплыні. Прыемна адзначыць, што шаркаўчане не застаюцца ў баку. Мы хочам сказаць дзякуй тым людзям, якія ў самы адказны момант, у самую цяжкую для краіны гадзіну, робяць усё магчымае, каб выратаваць нашы жыццi. Дарагія лекары, медсёстры, санітаркі, Вы зараз стаіце на перадавой. Здароўя Вам і поспехі ў Вашым высакароднай справе! Беражыце сябе!
Алена Ананіч.