predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўчане перадалі эстафету правядзення абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону «Адзіны» Глыбоцкаму раёну

05.09.2022

Шаркаўчане перадалі эстафету правядзення абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону «Адзіны» Глыбоцкаму раёну

3 верасня Шаркаўшчынскі раён перадаў эстафету правядзення абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону «Адзіны» сваiм суседзям - Глыбоцкаму раёну.

Мэта марафона — аб'яднанне ў рамках Дня народнага адзінства ўсіх жыхароў Віцебшчыны, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады. Сімвал абласнога марафону «Адзіны» - дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Прадстаўнікі кожнага раёна паўночнага рэгіёна перадаюць сваім суседзям.

1-га верасня марафон стартаваў у Пастаўскім раёне і прайшоў ужо па тэрыторыі Браслаўскага, Міёрскага рэгіёнаў. 2 верасня да эстафеты далучыўся і наш Шаркаўшчынскі раён, сустрэўшы эстафету святочным канцэртам.

Сімвалічна і тое, што разам з дзяржаўным сцягам перадаецца беларускі ручнік з традыцыйным рэгіянальным арнаментам, як знак захавання адзінства і працвітання Беларусі.

Пажадаем добрага шляху ўдзельнікам абласнога грамадзянска-патрыятычнага марафону.

Алена АНАНІЧ.