predsedatel2
Сяргей Генадзьевіч Кашміла

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Мы рады вітаць Вас на сайце Шаркаўшчынскага раённага...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўшчынскі раённы
выканаўчы камітэт

Шаркаўчане паказалі выдатныя вынікі ў турніры па робататэхніцы ў Наваполацку

30.01.2023

Шаркаўчане паказалі выдатныя вынікі ў турніры па робататэхніцы ў Наваполацку

27 студзеня ў Наваполацкім Палацы дзяцей і моладзі адбыўся абласны рэйтынг па робататэхніцы, які сабраў каманды з Браслаўскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Расонскага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Верхнядзвінскага раёнаў, а таксама Полацка і Наваполацка. Шаркаўшчынскі раён прадстаўляла каманда СШ №1 у складзе 13 чалавек. Шаркаўчане паказалі выдатныя вынікі: у намінацыі «Гонкі» дыплом 1 ступені заваявалі Аляксандр Бабоўскі і Аляксей Курыловіч (4 клас); у намінацыі «Сумо» дыплом 1 ступені ў Мікалая Міронава (9 клас); у намінацыі «Лінія» дыплом 2 ступені прынеслі ў скарбонку каманды Антон Лапацкі і Цімур Жыжыкін (7 клас); у намінацыі «Рух без колаў» дыплом 1 ступені заваявалі Ігар Лалыка (9 клас) і Данііл Голубеў (6 клас).

Гэтыя хлопцы прадставяць у маі наш раён на фінальным этапе абласнога рэйтынгу па робататэхніцы ў Віцебску.