Меню
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
12.11.2021
11 лістапада ў рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь — энергаэфектыўная краіна» ў раённым Цэнтры культуры прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дадзенай тэматыцы. Юныя наведвальнікі РЦК прынялі ўдзел у акцыі «Будзьма эканоміць і берагчы». У гульнявой форме хлопцам расказалі пра асновы энергазберажэння. Дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, вырашалі практычныя задачы аб тым, што трэба рабіць, каб зэканоміць электраэнергію. Удзельнікі акцыі атрымалі памяткі «Парады па энергазберажэнні дома і ў быце».
У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц на вуліцах гарпасёлка намеснік дырэктара па культурна-дасугавай дзейнасці РЦК Жанна Пундзіс раздавала буклеты-памяткі па энергазберажэнні мінакам.
Культработнікі таксама падрыхтавалі для хлапчукоў і дзяўчынак загадкі і віктарыну «Энергазберажэнне - не эканомія, а разумнае спажыванне». Падчас мерапрыемстваў разам узгадалі правілы карыстання электрычнасцю, а таксама правялі гутарку, прысвечаную праблеме спажывання электраэнергіі і яе зберажэнню. Быў распрацаваны план дзеянняў па даследаванні энергетычных затрат у школе і дома. Хлопцы даведаліся аб праблемах змены клімату і навакольнага асяроддзя, выкліканых вынікамі дзейнасці чалавека, накіраванай на здабычу і перапрацоўку энергарэсурсаў.
Вялікую цікавасць выклікаў у старэйшых школьнікаў сярэдняй школы №1 гарпасёлка і рабят з аддзялення харэаграфіі раённай дзіцячай школы мастацтваў відэаролік аб энергазберажэнні, а таксама прэзентацыя «Энергаэфектыўны лад жыцця», у якой наглядна былі паказаны правілы энергазберажэння.
Эканоміць энергарэсурсы - значыць быць сучасным, адукаваным грамадзянінам, які думае пра росквіт сваёй краіны, аб дабрабыце і здароўі сваёй сям'і.
Алена АНАНІЧ